Раман Юргель: Палітычнай актыўнасці напярэдадні выбараў няма
У Гародні сфармаваныя абласная і гарадская тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў.
У склад камісіяў увайшлі прадстаўнікі такіх праўрадавых грамадскіх арганізацыяў, як „Белая Русь”, „Беларускі саюз жанчын”, „Савет ветэранаў”. Назіралі за парадкам выбараў гэтых камісіяў прадстаўнікі кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель і Віктар Сазонаў. Чаму ў склад камісіяў не было выбрана аніводнага прадстаўніка дэмакратычных сілаў, паспрабаваў адказаць Раман Юргель, які назіраў за выбарамі абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, колькасць якой склала трынаццаць чалавек.
– Няма афіцыйна зарэгістраваных структур, на жаль, няма прыхільнікаў, няма падтрымкі ў грамадстве. Яна не шматлікая гэтая падтрымка. Палітычнай актыўнасці напярэдадні выбараў няма. Бо гэта выбары мясцовыя, не выбары прэзідэнта і не выбары дэпутатаў у парламент.
У шасці дзясятках абласных выбарчых акругаў, якія будуць створаны на наступным тыдні, прыме ўдзел 775 тысячаў 560 выбарцаў Гарадзенскай вобласці.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя