У Крызе – выстава „Мы – гарадзенцы”



Традыцыйныя альтэрнатыўныя Дні Святога Губерта ў Гародні адзначыліся культурнай падзеяй – у галерыі „Крыга” адкрылася выстава „Мы – гарадзенцы” са здымкамі вядомага гарадзенскага фатографа Міхаіла Анішчанкі. Жыхарам горада над Нёманам паказалі ўнікальныя здымкі 1978 – 1982 гадоў,  якія  існавалі дагэтуль толькі ў негатывах.

Гэта надрукавана з 35-міліметровых негатываў. Знята яшчэ ФЭДам. Ідзеш з аб’екта на аб’ект, ходзіш, нешта бачыш цікавае і фатаграфуеш. Гэтыя здымкі нідзе не друкаваліся. Яны можа крыху не дацягваюць да высокага мастацтва, але тым не менш яны паказваюць гісторыю.

Таксама на адкрыцці выставы паказалі чорна-белы фільм гарадзенскага тэлебачання, зроблены яшчэ ў 70-я гады мінулага стагоддзя пад назвай “Мы – гарадзенцы”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя