У інтэрнэце прадаецца рэдкая цэшка, якую насілі слуцкія паўстанцы



На беларускім інтэрнэт-аўкцыёне прадаецца цэшка, якую насілі чальцы Беларускай вайсковай камісіі ды слуцкія паўстанцы. Кошт цэшкі дасягнуў 105 беларускіх рублёў.

Цэшка ўяўляе сабой шчыток з Пагоняй у авале.

Цэшку насілі афіцэры Беларускай вайсковай камісіі – вайсковай структуры БНР, створанай пры падтрымцы Польшчы. Яе чальцы актыўна падтрымлівалі слуцкіх паўстанцаў. 

Такія цэшкі можна заўважыць на фота Макара Касцевіча, Антона Борыка ды Алеся Гаруна.

Макар Касцевіч (Краўцоў)

Пасведчанне БВК Антона Борыка (цэшка замацавана на лацкане пінжака).

Фотаздымак сябра БВК Алеся Гаруна. Цэшка, што на фотаздымку вышэй, была знойдзена ў раёне вёскі Ігарава, адкуль у 2-гі Грозаўскі полк у 1920 годзе запісалася 16 сялянаў.

Беларускае Радыё Рацыя