Затрымана чарговая тытунёвая кантрабанда



Больш за 3 тысячы пачкаў нелегальных цыгарэт выкрылі польскія мытнікі на памежным пераходзе ў Кузніцы. Кантрабанда на суму 42 тысячы злотых была знойдзена ў аўтамабілі КІА з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, якім кіравала 25-гадовая беларуска. Жанчына спрабавала ўвесці цыгарэты праз так званы „зялёны калідор”.

У дачыненні да беларускі пачата крымінальна-падатковая справа, кантрабандныя цыгарэты і аўтамабіль, прызначаны для перавозкі кантрабанды, затрыманыя. Жанчыне, акрамя канфіскацыі тытунёвага тавару і транспартнага сродку, пагражае вялікі штраф.

Паводле podlaskie.kas.gov.pl