У Берасці вучылі складаць петыцыі



Пісаць петыцыі і складаць звароты ў прасторы онлайн вучыліся ў Берасці. Такая адукацыйная сустрэча прайшла ў памяшканні партыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі структур дэмакратычнага кірунку і асобныя грамадскія актывісты, – распавёў акадэмічны дырэктар Школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністравання SIMPA Зміцер Маркушэўскі:

– SIMPA ў партнёрстве з Беларускім Хельсінскім камітэтам і з ініцыятывай “Дзея”, а таксама з платформай petitions.by па ўсіх рэгіёнах спрабуюць дапамагчы людзям у выкарыстанні такога механізму вырашэння мясцовых праблемаў як петыцыі. Петыцыі, якія ствараюцца з дапамогай сучасных тэхналогій, і гэта ў першую чаргу тая ж самая платформа petitions.by.  

Па завяршэнне трэнігу ўсе ўдзельнікі атрымалі хатняе заданне па складанню электронных зваротаў. Асабліва актуальнай такая форма працы будзе ў часе мясцовай кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце