«Беларускае стагоддзе: Слуцкі Збройны Чын» – рэпартаж Алены Вільтоўскай і Юркі Ляшчынскага
Увосень 1920 года Беларусь была падзеленая на дзве часткі. Паводле дамовы паміж Расеяй і Польшчай, дэмаркацыйная лінія Кіевічы – Лань ішла такім чынам, што Случчына на пэўны час апынуўся ў нейтральнай зоне. Гэты час калі палякі адступілі, а саветы яшчэ не прыйшлі мясцовыя беларускія дзеячы выкарысталі для арганізацыі будучага супраціву агрэсарам і змагання за самастойную Беларусь. Разам з вамі паважаныя слухачы выпраўляемся з экскурсіяй па мясцінах і ў гісторыю Слуцкага збройнага чыну.