Дзіўны тэракт у Егіпце



24 лістапада ў Егіпте здарыўся найбуйнейшы за апошнія гады тэракт. Баевікі пад’ехалі на чатырох машынах да мячэта горада Бір аль-Абэд на поўначы Сінайскай паўвыспы, падарвалі там выбуховае прыстасаванне і адкрылі агонь па парафіянам. Колькасць забітых перавысіла 300 чалавек.

Хоць прайшло ўжо даволі шмат часу, адказнасць за напад не ўзяла на сябе ні адна з тэрарыстычных груповак. Егіпецкія ўлады абвінавацілі ў здарэнні Ісламскую дзяржаву. Але ёсць сумневы ў абгрунтаванасці такога сцвярджэння: ІД заўсёды бярэ на сябе адказнасць за тое, што робяць ейныя прыхільнікі. Але пры гэтым чужыя тэрарыстычныя напады яны не прысабечваюць. У дадзены жа выпадку, ІД публічна адмовілася ад датычнасці да нападу. Больш затое, паводзіны егіпецкіх сілавікоў вельмі дзіўныя: хоць іхні блок-пост знаходзіўся недалёка ад атакаванага мячэта, ніхто не з вайскоўцаў не паспешыў на дапамогу. 

І вось гэта можа быць дрэнны знак. Загінуўшыя пры нападзе людзі – прадстаўнікі мясцовых бедуінскіх плямёнаў. У якіх дастаткова кепскія адносіны з цэнтральным урадам у Каіры. Мясцовая моладзь часта сімпатызуе ісламістам, што ўзялі на ўзбраенне лозунгі справядлівасці і лепшай будучыні для ўсіх, а не толькі для абраных. Моладзь, якая па сваёй прыродзе радыкальная, актыўна далучаецца да рознага роду груповак, што змагаюцца супраць егіпецкіх уладаў. І ў першую чаргу – да ІД.

Але пры гэтым моцныя і традыцыі вернасці свайму племю. Напад на якое ставіць перад маладымі людзьмі пытанне прыярытэту: каму захаваць адданасць – крэўным сваякам ці паплечнікам па ісламісцкай барацьбе? Можа так стацца, што для большасці вернасць племю, якое побач, стане вышэй вернасці халіфу Аль-Багдадзі, які далёка.

Атрымліваецца вельмі слізкая сітуацыя. Тэракт не выгадны ІД, якая за яго адказнасць і не бярэ. Але ён выгадны егіпецкаму ўраду. Таму што падрывае сацыяльную базу ісламістаў. І настройвае мясцовыя плямёны супраць ІД. Варта нагадаць, што на працягу многіх гадоў егіпецкія ўлады вядуць цяжкую і не вельмі паспяховую барацьбу супраць рознага кшталту ўзброеных ісламісцкіх груповак на Сінайскай паўвыспе. Апошнія гады найбольш буйной з якіх стала мясцовае аддзяленне ІД. Ісламісты карыстаюцца падтрымкай значнай часткі бедуінскага насельніцтва, адкуль і вярбуюць новых баевікоў. Падрыў падтрымкі інсургентаў мясцовымі жыхарамі – базіс любой антыпартызанскай стратэгіі. Егіпецкія генералы – людзі жорсткія, крыві не баяцца. Тым больш – чужой. Сінайскія бедуіны – грамадзяне Егіпта, але не егіпцяне ў поўным сэнсе гэтага слова. Апынуўшыся ідэалагічнымі банкрутамі і прайграўшы бітву за розумы мясцовых жыхароў, егіпецкія ўлады цалкам могуць паспрабаваць дыскрэдытаваць сваіх апанентаў. У гэтым сэнсе тэракт у Бір аль-Абэд не проста дыскрэдытуе ІД, адштурхоўвае ад яе мясцовых жыхароў, але і патрабуе помсты. А значыць мясцовыя суполкі ІД будуць пад падвойным ціскам: з боку ўладаў і з боку мясцовых плямёнаў.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ