Новы пасол Казахстана пачаў працу ў Менску



Новы пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў пачаў працу ў Менску.

„Пасол ужо прыехаў і пачаў працаваць”, – паведамілі БелаПАН у дыпмісіі Казахстана.

Ертысбаеў будзе таксама выконваць функцыі пастаяннага прадстаўніка пры статутных органах СНД па сумяшчальніцтве.

Раней Ертысбаеў працаваў дэпутатам Вярхоўнага савета, дарадцам прэзідэнта, дырэктарам Казахстанскага інстытута стратэгічных даследаванняў, загадчыкам аддзела Адміністрацыі прэзідэнта, міністрам культуры, інфармацыі і спорту. З 2013 года быў паслом у Грузіі.

Папярэдні пасол Казахстана Ергалі Булегенаў вызвалены ад пасады ў адпаведнасці з законам „Аб дзяржаўнай службе Рэспублікі Казахстан” у сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту. Ён узначальваў пасольства ў Беларусі з 2012 года.