За год каля 55 тысяч турыстаў наведалі Беларусь па бязвізу



У 2017 годзе па бязвізавым рэжыме да пяці сутак Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт наведалі больш за 54 тысячы замежных грамадзян, распавяла кансультант Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Марына Масташова: 

– Вялікая частка тых, хто прыехаў – грамадзяне Германіі, больш за 8 тысяч чалавек. Каля 5,5 тысячы турыстаў – з Польшчы, з Італіі прыехалі 4,5 тысячы чалавек, з ЗША – 4 тысячы, з Вялікабрытаніі – 3,8 тысячы.

Беларусь валодае сучаснай турыстычнай інфраструктурай. У краіне дзейнічае 571 сродак размяшчэння на 38,6 тысячы месцаў, працуюць 2 279 аграсядзібаў, 275 дамоў паляўнічага, звыш 480 санаторна-курортных і аздараўленчых устаноў, якія могуць прыняць амаль 47 тысяч чалавек. Арганізавана 40 стаянак для кэмпінгу.

Марына Масташова адзначыла, што турысты, якія прыязджаюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт, перш за ўсё, знаёмяцца з Менскам.

belta.by