Справа 1955 г. “Шпіёны Яе Вялікасці вачыма савецкай контрвыведкі”
У эпоху “халоднай вайны” самымі сур’ёзнымі апанентамі КГБ былі не амерыканскае ЦРУ, нямецкая БНД ці турэцкая МІТ. Найбольш непрымірымым ворагам савецкіх спецслужбаў лічылася Secret Intelligence Service з яе жалезнай дысцыплінай, дбайна падабранай агентурай, сістэмай адмысловых праверак і непарушнымі традыцыямі, якія сягаюць яшчэ ў эпоху Кромвеля. Паводле кагэбэшнай статыстыкі, агентурных і іншых правалаў у SIS было значна менш, чым у іх калегаў з таго ж ЦРУ. У большасці выпадкаў агенты SIS перамагалі контрвыведнікаў КГБ.
Але правалы, якія ў брытанскіх спецслужбаў усё ж здараліся, дбайна аналізаваліся ў 2-м Глаўку КГБ СССР. Плён гэтага аналізу і пакладзены ў аснову адмысловага падручніка “Падрыўная дзейнасць англійскай выведкі і барацьба з ёй органаў Дзяржаўнай бяспекі”, па якім з 1955 па 1982 год навучалася колькі пакаленняў курсантаў факультэта контрвыведкі Вышэйшай школы КГБ СССР.
* * *
Падручнік па “падрыўной дзейнасці ангельскай выведкі”, мэта якога навучаць асновам контрвыведкі, нашпігаваны ідэалагічным кампанентам, бы папулярная ў СССР каўбаса “сабачая радасць” – часныком. І гэта першае, што кідаецца ў вочы з першых жа старонак…
ИЗ ГЛАВЫ ПЕРВОЙ.
ПОДРЫВНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ АНГЛИЙСКОЙ РАЗВЕДКИ И БОРЬБА С НЕЙ ОРГАНОВ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ ДО ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ И ВО ВРЕМЯ ВОЙНЫ
После победы Великой Октябрьской Социалистической революции борьба против Советской страны стала основным стержнем английского империализма. Английские империалисты совместно с империалистами США, Франции и Японии поставили своей задачей задушить молодую Советскую республику (…)
…вся подрывная деятельность английской разведки была направлена на то, чтобы, опираясь на силы внутренней контрреволюции, путем организации заговоров, восстаний, мятежей и применением других самых крайних средств борьбы помочь белогвардейским армиям и интервенционистским войскам сокрушить Советску власть.
Далей цягам цэлых дваццаці дзвюх старонак будучым савецкім контрвыведнікам падрабязна распавядаюць пра эксплуатацыю, прастытуцыю, беспрацоўе, каланіялізм, інтэрвенцыю, белагвардзейшчыну, сувязь шпегаў Вялікабрытаніі з трацкістамі і бухарынцамі, а таксама пра арганізацыю капіталістамі замаху на Уладзіміра Ільіча Леніна.
Падчас Другой сусветнай вайны англійскій шпегі толькі і думалі, як бы нашкодзіць хаўруснікам па антыгітлераўскай кааліцыі:
ИЗ ГЛАВЫ ПЕРВОЙ
(…)
Естественно, что английская разведка, реалилизуя антисоветские планы английских империалистов, вела активную подрывную деятельность против Советского Союза в годы Великой Отечественной войны против гитлеровской Германии
(…)
Натуральна, што з пачаткам “халоднай вайны” жаданне Вялікабрытаніі нашкодзіць СССР толькі ўзмацнілася.
ИЗ ГЛАВЫ ВТОРОЙ
(…)
Перед заброской в СССР английские агенты проходят специальное обучение в разведывательно-диверсионных школах, методам ведения разведывательной работы, способам совершения диверсионных и террористических актов, радиоделу, прыжкам с парашюта, самозащите без оружия, способам тайнописи и шифрам. Иногда подготовка шпионов ведется длительное время (до трех лет). Забрасываемая агентура хорошо вооружается современной разведывательной техникой, все более совершенными средствами тайнописи и подделки советских документов (…)
Паводле аўтараў кагэбэшнага падручніка, найбольш удзячнай публікай для вярбоўкі ў выведвальна-дыверсійныя школы былі тыя савецкія грамадзяне, якія ездзілі ў замежныя камандоўкі, а таксама рэпатрыянты ў СССР, ураджэнцы далучаных у 1939 годзе тэрыторый, якія ў часе вайны апынуліся ў Англіі.
ИЗ ГЛАВЫ ВТОРОЙ
(…)
В течение 1946-1949 гг. в Западные области Белоруссии, Украины и Литвы возвратилось в порядке репатриации большое количество военнослужащих польской эмиграционной армии. В их составе были белорусы, поляки и украинцы. Среди них органы государственной безопасности разоблачили немало английских агентов, ведших шпионскую работу в Прибалтике, западных областях Украины и Белоруссии.
(…)
У падручніку нават прыводзіцца справа такога агента – віленскага беларуса Стэфановіча.
ИЗ ГЛАВЫ ВТОРОЙ
(…)
Так, в 1950 году в Ленинградской области репатриант из Англии Стефанович во время фильтрационной проверки был разоблачен как агент английской разведки. Об обстоятельствах своей вербовки Стефанович показал, что после окончания войны он в составе одного из подразделений армии Андерса прибыл в Англию, где был направлен в школу разведчиков и диверсантов, готовившихся для заброски в Польшу и Советский Союз (…)
В начале 1950 года английская разведка предложила Стефановичу выехать под видом репатрианта в Литовскую ССР, оформив выезд через советское посольство в Лондоне. В июне 1950 года, выполняя указания англичан, Стефанович явился в советское посольство в Лондоне и заявил, что желает вернуться на родину в Вильнюс.
А вось далей у справе гэтага віленчука процьма неадпаведнасцяў, несастыковак і проста бязглуздзіцы.
Аказваецца, у савецкую амбасаду ў Лондане можна было запраста пранесці пісталет і перастраляць усіх дыпламатаў.
В ходе беседы Стефанович, надев на себя личину раскаявшегося человека, признался, что он окончил английскую разведывательную школу и готовился для заброски в Советский Союз, и сдал пистолет системы «Парабеллум».
Калі чалавек сапраўды хоча павярнуцца на Радзіму, ён наўрад ці прынясе зброю ў савецкую амбасаду. А рабіць гучных заяваў пра тое, што нібыта скончыў выведвальную школу, не стане і пагатоў.
Далей у падручніку выкладаецца цэлая дэтэктыўная гісторыя:
В июле 1950 года Стефанович в числе других репатриантов был направлен в Советский Союз на пароходе «Белоостров». Через день после отплытия теплохода английские власти сделали советскому посольству в Лондоне представление, потребовав снять Стефановича с парохода, как подозреваемого в убийстве английского подданного. Теплоход «Белоостров» был задержан английскими оккупационными властями в Кильском канале. Одновременно была поднята большая шумиха в английской печати. На допросе Стефанович рассказал, что шумиха вокруг него была поднята английской разведкой для того, чтобы создать видимость, что он выехал из Лондона вопреки воле англичан.
Стефанович получил от английской разведки задание обосноваться в одном из городов Литвы, сообщить об этом в Лондон и ожидать связника, который привезет ему инструкцию по подрывной работе в СССР, радиостанцию и деньги.
Гэты пасаж таксама выклікае шмат пытанняў. З Англіі ў СССР выпраўляўся цэлы параход рэпатрыянтаў. Чаму “шуміха”, пра якую пішуць у кагэбэшным падручніку, была ўзнятая толькі вакол Стэфановіча? Чаму савецкія ўлады ўсё ж дазволілі ўезд у СССР чалавеку, які прыйшоў у амбасаду з пісталетам? Чаму Стафановіч павінен быў чакаць сувязнога, які бы прывёз яму інструкцыі па падрыўной працы – хіба такія інструкцыі яму не давалі перад ад’ездам?
Імаверна, Стэфановіч сапраўды забіў у Англіі чалавека, і яго рэпатрыяцыя ў СССР была спробай пазбегнуць правасуддзя. А ўжо ў СССР на яго навесілі шпегунства, дыверсійную дзейнасць і ўсё астатняе. Раскрыццё “шпегуна Стэфановіча” адбылося ў 1950 годзе, калі фальсіфікацыі спраў у МГБ ішлі шалёнымі тэмпамі…
Безумоўна, гэта не азначае, што SIS не засылаў у СССР шпегуноў. Але толькі адзінкі траплялі ў Савецкі Саюз нелегальна: абсалютная большасць брытанскіх выведнікаў дзейнічала пад прыкрыццём амбасады, карэспандэнцкіх пунктаў і гандлёвых прадстаўніцтваў.
Калі параўнаць колькасць савецкіх выведнікаў, якія ўцяклі ў Вялікабрытанію, і колькасць агентаў SIS, якія перакінуліся да Саветаў – параўнанне відавочна не на карысць КГБ. Мажліва, адна з прычынаў – лепшая ступень падрыхтоўкі шпегуноў Яе Вялікасці. Бо брытанскія выведнікі напэўна не гублялі час на вывучэнне фіктыўных справаў і камуністычнай ідэалогіі, як іх савецкія калегі.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы я раскажу, як Савецкая армія вызваляла Берлін ад фашыстаў у чэрвені 1953 года, а таксама пра рэакцыі савецкіх людзей на тое вызваленне.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 13, адзінка захавання 028.