„Mova Movie: Oscar Shorts 17 на беларускай мове”



Кораткаметражныя фільмы-намінанты на прэмію „Оскар” на беларускай мове ўбачаць гледачы ў Менску.

Калекцыя Oscar Shorts 2017 з пяці кароткаметражных стужак будзе паказана ў праекце Mova Movie. Агучылі карціны зоркі беларускай эстрады, музыканты, тэле- і радыёвядучыя, дызайнеры і блогеры: Андрэй Бонд, Арцём Рыбакін, Вольга Сацюк, Аляксандр Серыкаў, DJ Selebrium, Іван Вабішчэвіч (Дзядзя Ваня), Вольга Рыжыкава, Юрый Вашчук (ТЭА), Руся Shuma, Вольга Венская, Аляксей Жыгалковіч, Цікота, Берта, Настасся Фальковіч і інш. Удзел у праекце стаў новым вопытам практычна для ўсіх артыстаў, занятых у рабоце над дубляжом.

Цырымонія адкрыцця праекта „Mova Movie: Oscar Shorts 17 на беларускай мове” пройдзе 30 лістапада. У праграме заяўлены выступленні груп Shuma, Pawa, паказ дызайнера Настассі Фальковіч.

Сеансы пройдуць у кіназале Палаца Рэспублікі з 30 лістапада па 15 снежня.

Слоган праекта Mova Movie – „Глядзім на роднай!”. Асноўная яго мэта – падарыць людзям магчымасць глядзець сусветнае кіно на роднай мове.

Для перакладу на беларускую мову невыпадкова была выбрана калекцыя Oscar Shorts 17, оскараўскія кінастужкі вылучаюцца сваім хараством і асаблівай эмацыянальнасцю, узнімаюць вострасацыяльныя, актуальныя на сусветным узроўні тэмы.

belta.by