Раіса Баравікова ў кнігарні „ЛогвінаЎ”
Поўныя стадыёны аматараў паэзіі. Пра шалёную папулярнасць паэтаў у савецкія часы згадвала на сваёй юбілейнай вечарыне ў сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ” паэтка Раіса Баравікова.
— У часы Савецкага Саюза ў Лужніках збіраліся натоўпы, дзясяткі тысяч, каб паслухаць Ахмадуліну, Вазнясенскага, Еўтушэнку і іншых паэтаў. Там ніякага шоу не было: быў мікрафон і вершы. І людзі проста вар’яцелі. Гэта ўжо законы фізікі. На фізічным узроўні гэтая энергетыка пачынае лунаць: ад радка яна ідзе ў паветра, яна чалавека абкручвае.
Раіса Баравікова з іншымі паэткамі свайго пакалення рашуча ўвайшлі ў беларускую паэзію на мяжы 70-х і 80-х гадоў. З таго часу тэрмін “жаночая літаратура” і з’явіўся ў беларускім літаратуразнаўстве.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск