Беларусь – гэта Еўропа. Але якая?



Прэзентацыя новай кнігі Пятра Рудкоўскага „Беларускія пытанні ў кантэксце еўрапейскіх адказаў” пройдзе ў Варшаве 29 лістапада. 

„Шуканне гатовых адказаў у Заходняй Еўропе – гэта яскрава нееўрапейская пазіцыя; крытычнае ўспрыняцце еўрапейскіх ідэй – вось адпаведная еўрапейская пазіцыя” – гэтымі словамі заканчваецца кніга і яны ўяўляюць сабой асноўны прынцып, якім Аўтар кіруецца ў працэсе абмяркоўвання „беларускіх пытанняў” і „еўрапейскіх адказаў”. Кніга з’яўляецца нетыповай спробай размяшчэння Беларусі ў Еўропе шляхам пастаноўкі пад сумнеў некаторых мэйнстрымавых еўрапейскіх ідэй.

Аўтарам кнігі з’яўляецца д-р Пётр Рудкоўскі, філосаф і публіцыст, акадэмічны дырэктар беларускага аналітычнага цэнтра BISS, лаўрэат прэстыжнай Прэміі імя Льва Сапегі „за выдатныя заслугі ў фармаванні грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і набліжэнні Беларусі да Еўропы, з улікам гістарычных традыцыяў Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў” Мадэратар: Аляксандра Iванюк – пicьменнiца, палiтолаг, заснавальнiца Лiтаратурнага Клуба пры Украiнскiм Доме. У 2017 годзе выдавецтва «21» (Czerniowce) выдала яе першы раман „Amor[t]e”. Выпускніца Кіева-Магілянскай акадэміі і Каледжа Еўропы. Аспірантка факультэта Палiталагiчнага Унiверсiту ў Любліне. Месца прэзентацыі: Беларускі Дом у Варшаве (ul.Wiejska 13/3) Дата: 29 лістапада 2017 г. (серада), гадз. 18.00