Таццяна Тарасевіч: У выбарах трэба ўдзельнічаць, нават калі іх няма



Сябра Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), кіраўніца суполкі незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці ў Бярозе Таццяна Тарасевіч лічыць, што дэмакратам патрэбна ўдзельнічаць у выбарах нават пры іх адсутнасці. Гэта дае легальную магчымасць сказаць шырокай публіцы пра свае планы і пра тое, што трэба падымацца з канапаў, каб памяняць жыццё да лепшага.

Па словах Таццяны Тарасевіч, у пасіўнасці апазіцыі ў адносінах да выбараў яна нічога добрага не бачыць:

– Усё роўна трэба штосьці рабіць. Бо калі нічога не рабіць, будзе нават не толькі так як зараз, а яшчэ горш. Трэба ісці, нават калі няма ніякай надзеі. Стаяць на месцы – гэта значыць памерці. Трэба рухацца, трэба бараніць сваіх дзяцей. Таму што нас душылі і нашых дзяцей будуць душыць.

Пакуль у Бярозаўскім раёне ад апазіцыі мае намер  удзельнічаць у выбарах толькі тры чалавекі. Думкі дэмакратычнай супольнасці наконт удзелу раздзяліліся. Многія актывісты не жадаюць удзельнічаць у чарговым фарсе пад назвай выбары.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.