Масква заблакавала рэзалюцыю Савета бяспекі ААН па Украіне
Расея заблакавала заяву Савета бяспекі ААН з нагоды праведзеных тэрарыстамі псеўдавыбараў ў Данецкай і Луганскай абласцях.
Складзены Літвой тэкст дакумента быў заснаваны на тым, што праведзенае 2-га лістапада галасаванне на ўсходзе Украіны супярэчыць палажэнням дасягнутых у верасні ў Менску дамоўленасцяў.
Як заявіў прэс-сакратар прадстаўнцва Расеі пры сусветнай арганізацыі Аляксей Зайцаў, праект заявы Рады бяспекі ААН па псеўдавыбарах ў Данбасе „аказаўся неадэкватным і з гэтай прычыны не быў прыняты”.
Прыгадаем, Злучаныя Штаты Амерыкі асуджаюць гэтак званыя выбары тэрарыстаў „ДНР” і „ЛНР” у акупаваных раёнах Данбасу і патрабуюць ад Расеі прытрымлівацца абавязанняў, узятых на сябе ў Менску. У Еўразвязе і ЗША ўжо папярэдзілі Маскву, што калі яна прызнае гэтыя „выбары”, Расеі пагражаюць новыя санкцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters