У Берасці запрашаюць на майстар-клас Кшыштафа Захаржэўскага



На майстар-класы па эфектыўным мясцовым самакіраванні запрашаюць у Берасці. Яны адбудуцца ў гэтую суботу, 2 снежня, у офісе агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”. Сустрэчу арганізуе Цэнтр даследавання грамадскага кіравання „СІМПА” і грамадская культурніцкая кампанія „Будзьма беларусамі!”.

У якасці эксперту выступіць бургамістр, філосаф і грамадскі дзеяч Кшыштаф Захаржэўскі, – распавяла адная з галоўных арганізатараў Алена Каховіч:

– Канешне, у першую чаргу варта наведаць актывістам, але таксама і проста любым берасцейцам, якія хочуць даведацца, як уплываць на тыя рашэнні, якія прымае мясцовая адміністрацыя. І гэта ўсё можна будзе пачуць на прыкладзе польскага гораду. Але будзе агучаны таксама берасцейскі прыклад і прыклад з Гародні.

У часе сустрэчы можна даведацца пра тое, як адбываліся рэформы ў малым горадзе, як грамадзяне ўдзельнічалі ў фармаванні мясцовага бюджэту і як прымаліся іншыя рашэнні.

Беларускае Радыё Рацыя