Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон наведае Беларусь з рабочым візітам
Аляксандр Лукашэнка 1 снежня правядзе перамовы з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, перамовы ў Палацы Незалежнасці пройдуць у фармаце „сам-насам” і ў пашыраным складзе. Лукашэнка і Рахмон „падрабязна абмяркуюць пытанні, якія знаходзяцца на парадку дня развіцця двухбаковых адносінаў, а таксама ўдзелу ў розных інтэграцыйных фарматах, узаемадзеянне ў знешняй палітыцы”.
Акцэнт падчас перамоў будзе зроблены на шляхах актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, кааперацыйных сувязях у прамысловасці, узаемадзеянні ў гуманітарнай сферы.
Паводле вынікаў перамоў плануецца падпісанне дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва па розных напрамках.
30 лістапада Эмамалі Рахмон удзельнічаў у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Мінску.
belapan.by