Вольга Вялічка: Наш хоспіс пакажа гарадзенцам сацыяльны мюзікл



У гарадзенскім каледжы мастацтваў 4 снежня а 15-й гадзіне адбудзецца сацыяльны мюзікл на навагоднюю тэму, які арганізоўвае гарадзенскі дзіцячы хоспіс. Імпрэза мае назву “Смялей Ева”, і ў ім прымуць удзел валанцёры і гадаванцы хоспіса.

 Пра будучую імпрэзу распавядае дырэктарка Гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка:

 – Паказваем тыя сацыяльныя праблемы, якія існуюць у людзей з інваліднасцю. У 2016 годзе Беларусь далучылася да шматлікіх краін, якія ратыфікавалі канвенцыю ААН па правах людзей з інваліднасцю. Таму мы вырашылі спалучыць той досвед, які ёсць, тыя праблемы, якія ёсць, у людзей з інваліднасцю, і паказаць гэта праз сацыяльны музыкл. У ім удзельнічаюць валанцёры, нашыя дзеці з інваліднасцю, будуць таксама бацькі.

Пастаноўка мюзікла ў Гародні прымеркаваная да Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю і Міжнароднага дня валанцёра. Гэты мюзікл будзе ўжо чацвёртай падобнай імпрэзай, арганізаванай ў горадзе Гарадзенскім дзіцячым хоспісам.

Беларускае Радыё Рацыя