У Нарве працягваецца «Фільмова-музычная восень»



«Фільмова-музычная восень» – uэта серыя фільмовых, аўдыёвізуальных ды музычных падзеяў на тэрыторыі цэлай гміны Нарва. У рамках падзеі між іншым з канцэртам выступіў Зміцер Вайцюшкевіч, паказвалі зняты на Падляшшы фільм «Сілкі» («Wnyki»). „Перад намі і чарговыя імпрэзы, у якіх важным з’яўляецца таксама наш падляшскі характар”, – лічыць дырэктарка Гміннага цэнтра культуры ў Нарве Агата Смактуновіч:

– Будуць фотавыставы. Будзе фільм Юркі Каліны, на які таксама запрашаем. Я думаю, што варта прыйсці, паглядзець. Тут можна сустрэцца, пагаварыць з цікавымі людзьмі – мастакамі. Гэта нашыя лакальныя мастакі. Таксама нашае багацце рэгіёну.

Фільм Юрыя Каліны «Бежанцы 1915-1922» пакажуць ужо ў 17:00 гадзін у Гмінным цэнтры культуры з Нарве. Можна таксама паглядзець выставу «Fotografia przyrodnicza w Deux-Sèvres”, аўтарства французскіх мастакоў. 7 снежня пакажуць там фільмы ў рамках фестывалю кароткаметражных стужак, «Żubroffka».  На ўсе мерапрыемствы ўваход свабодны.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя