Як завяршыўся Месяц польскай літаратуры?
Завяршальная імпрэза Месяца полькай літаратуры ў Беларусі прайшла ў сталічнай кнігарні “Сон Гогаля”. Ёй сталася прэзентацыя беларускага перакладу міжваеннага польскага паэта Баляслава Лесьмяна.
Гаворыць мадэратар сустрэчы Андрэй Хадановіч.
– Заканчваецца не толькі каляндарны месяц, але і Месяц польскай літаратуры ў Менску. Шэраг самых розных імпрэзаў. І цвік праграмы варты ўвагі. Прэзентацыя кніжкі культавага польскага паэта, аднаго з самых знакамітых, як кажуць некаторыя, нават лепшага паэта ХХ ст. Баляслава Лесьмяна, які выйшаў у выдавецтве Змітра Коласа ў серыі “Паэты планеты”.
Першыя пераклады Баляслава Лесьмяна на беларускую мову ў 1990-х гадах зрабіў Алег Мінкін. Некаторыя з іх увайшлі ў новы зборнік, над якім у найноўшы час працавалі адразу тры перакладчыцы.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара