Параза „Ягелоніі”



У матчы 14-га тура чэмпіяната Польшчы па футболе беластоцкая «Ягелонія» на хатняй арэне прайграла клубу ГКС Белхатув з лікам 0:1. Адзіны гол на 21-й хвіліне матчу забіў нападнік гасцей Бартэк Слюсарскі, галавой скіраваўшы мяч у браму Драговскего з блізкай адлегласці. Пасля  14 тураў «Ягелонія» займае трэцяе месца і адстае ад лідара «Легіі» 3 ачкі.

Беларускае Радыё Рацыя