Аляксандр Кабанаў патлумачыў, навошта ідзе на выбары
Чарговы бярозаўскі прадстаўнік дэмакратычных сілаў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў ідзе на выбары ў мясцовыя саветы не з мэтай перамогі, а з мэтай адукацыі людзей. Пры цяпершняй выбарчай сістэме і віртуознасці ўладаў у фальсіфікацыях Кабанаў не бачыць магчымасці перамагчы. Але гэтую кампанію можна скарыстаць для таго, каб давесці да шырокай публікі, што мае рабіць дэпутат і яго роля ў жыцці кожнага з нас.
І калі ты ідзеш на выбары і апускаеш бюлетэнь, мусіш пра гэта думаць, кажа Аляксандр Кабанаў:
– І мне хочацца да людзей данесці і расказаць, што вырашае дэпутат і якія ў іх ёсць паўнамоцтвы. Трэба разумець, што вы не проста прыйшлі і кінулі бюлетэнь. Вырашаецца ваша будучыня. Тое, як вы галасуеце, адаб’ецца на вашым жыцці і на вашай лядоўні, між іншым.
Паводле Аляксандра Кабанава, людзі, якія жадаюць перамен і лічаць, што краіну трэба мяняць да лепшага, няхай падтрымаюць яго каманду ў якасці валанцёраў для збора подпісаў, у размове з людзьмі і асабліва ў назіранні за выбарамі для выяўлення фальсіфікацый.
Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.