Суд не задаволіў скаргу Аляксандра Меха



Берасцейскі абласны суд пакінуў рашэнне суда Кобрыньскага раёна без змянення, а касацыйную скаргу грамадскага актывіста Александра Меха без задавальнення. Аляксандар Мех прасіў адмяніць рашэнне суддзі Пятра Цімашэнкі, які пакараў яго штрафам 5 базавых велічынь нібы за супраціў супрацоўнікам АМАПу.

Суддзі касацыйнай інстанцыі Валянціне Куніцкай хапіла чатырох хвілін, каб убачыць маю віну, кажа Аляксандр Мех:

– Гэтае рашэнне больш глыбокае, бо тычыцца не толькі менавіта маёй справы. Яно тычыцца таго, што сёння міліцыя пераўтварылася ў караючы орган, які не бароніць правы людзей, а наадварот адбірае ў іх гэтыя правы і збівае іх у жорсткай форме.

15 жніўня Аляксандр Мех знайшоў праслухоўку ў кватэры сваіх знаёмых. І яны з сынам гаспадароў кватэры сабраліся паведаміць пра гэта ў міліцыю. Пры выхадзе з пад’езда на іх напалі людзі ў чорных масках і жорстка збілі. Затым завезлі ў міліцыю, склалі пратакол і пратрымалі ў пастарунку каля 5 гадзін.

Беларускае Радыё Рацыя