У Кіеве прайшоў марш „народны імпічмент”



У маршы за „народны імпічмент” прэзідэнту Украіны, які пачаўся ля памятніка Тарасу Шаўчэнку і прайшоў па цэнтральных вуліцах Кіева да Адміністрацыі Прэзідэнта і Вярхоўнай Рады, удзельнічала 20 тысяч чалавек паведаміла прэс-служба „Руху нових сил”.

Удзельнікі акцыі прайшлі з жоўта-сінімі і чырвона-чорнымі сцягамі. Яны неслі плакаты з тэкстамі: „Парашэнка – гарант жабрацтва, бяспраўя і вайны”, „Карупцыя забівае”, „Прэзідэнту імпічмент”, „Імпічмент замест рэвалюцыі”.

Частка пратэстоўцаў патрабавала спыніць пераслед дырэктара НАБУ Арцёма Сытніка і выступіла супраць дэпартацыі грузінскага журналіста Тамаза Шаўшышвілі.

Да працэсу „народнага імпічменту” прэзідэнту Парашэнку заклікаў Міхаіл Саакашвілі яшчэ 12 лістапада.

 

Беларускае Радыё Рацыя

фота censor.net.ua