Ігар Лялькоў – старшыня міжнароднай камісіі руху салідарнасці «Разам»



Ігар Лялькоў, былы намеснік старшыні Партыі БНФ, абраны старшынём міжнароднай камісіі руху салідарнасці „Разам” (арганізацыя не зарэгістравана ў Беларусі). Такое рашэнне было прынятае 3 снежня соймам руху.

На пасяджэнні сойма Лялькоў, паведамляе прэс-служба арганізацыі, выступіў з дакладам на тэму „Пашырэнне прасторы „рускага свету” як ключавы элемент сучаснай імперыялістычнай палітыкі Расеі ў дачыненні да Беларусі. Ацэнка небяспекі і магчымыя метады процідзеяння”.

На думку палітыка, Беларусь знаходзіцца „ў пачатку гібрыднай вайны з Расеяй”. „Беларуская дзяржава і грамадства павінны зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць перарастання гэтага канфлікту ў актыўную фазу”, — сказаў ён.

Лялькоў з’яўляўся намеснікам старшыні Партыі БНФ да канца верасня гэтага года. Яго лічылі адным з прэтэндэнтаў на пасаду новага старшыні партыі, які абіраўся на з’ездзе 30 верасня. Аднак палітык зняў сваю кандыдатуру. З партыі ён не выйшаў.

БелаПАН