У Кузніцы затрыманы Ford Transit, нашпігаваны цыгарэтамі



Кантрабанда больш чым 7 600 пачкаў цыгарэт была сарваная польскімі мытнікамі на памежным пераходзе „Кузніца”. Кантрабанда была схаваная практычна ў кожным вольным месцы Ford Transit на беларускіх рэгістрацыйных нумарах.

Мытнікі разам са службовым лабрадорам, які навучаны выяўляць тытунёвыя вырабы, выбралі аўтобус, якім кіраваў 51-гадовы грамадзянін Беларусі, для кантролю.

Ужо пасля адкрыцця пярэдняга капота высветлілася, што супрацоўнікі мытні маюць справу з істотнай кантрабандай – пакеты з беларускімі цыгарэтамі запаўнялі ўсю вольную прастору вакол рухавіка.

Чарговыя пачкі цыгарэт былі выяўлены, сярод іншага, у столі, дзвярах, сядзеннях і бакавых сценах Ford. Калі б выяўленая кантрабанда трапіла на чорны рынак, дзяржаўнае казначэйства панесла б страты больш чым на 170 000 злотых.

У адносінах да кіроўцы пачата крымінальная справа, канфіскаваны незаконны тавар і аўтамабіль, у якім перавозілася кантрабанда. Цяпер мужчына адкажа перад судом. Яго чакае вялікі штраф.

podlaskie.kas.gov.pl