У судзе над бабруйскімі актывістамі зноў абвешчаны перапынак



У бабруйскім судзе працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы за пікет на адной з плошчаў горада, які зладзілі мясцовыя актывісты. Ужо другі раз у судзе абвешчаны перапынак для прыняцця рашэння. Разгляд справы актывістаў працягнецца 6 снежня.

Галіна Лазарава заклікала людзей, якія сутыкнуліся з парушэннем іх правоў, звяртацца ў прафсаюз РЭП:

– Людзі маюць права на свабоднае выражэнне сваёй пазіцыі. Я стаяла на плошчы і ў мяне быў плакат: „Спачатку заробак, а потым квартплата”. Бо ў нас зараз вельмі цяжкае эканамічнае становішча ў краіне. У людзей няма годнай працы, няма годнага заробку. Не трэба заставацца сам насам са сваёй праблемай, а трэба іх вырашаць.

Галіна Лазарава і Аляксей Трафімаў з Бабруйска абвінавачваюцца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – пікеце да Сусветнага дня змагання за годную працу, які прайшоў 7-га кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя