Гарадзенскія журналісты падтрымалі калегаў



Гарадзенскія журналісты зладзілі акцыю ў падтрымку сваіх калег, якія супрацуюць з замежнымі СМІ. Акцыя заключалася ў тым, каб сфатаграфавацца з надпісам “Выступаў на замежным радыё”, “Прамаўляў на замежным тэлебачанні” ды інш.

Пра акцыю распавёў яе ўдзельнік, адзін са старэйшых гарадзенскіх незалежных журналістаў Анатоль Макушын:

– Насамрэч вельмі дзіўная сітуацыя – журналістыка ў нас у краіне. У Беларусі затрымліваюць за працу на замежных сайтах, некаторыя публікацыі ўнутры краіны. Гэта дзіўна, што наша міліцыя не змагаецца з пашырэннем наркаманіі ці карупцыі ў краіне, а займаецца палітычным вышукам і адлоўлівае журналістаў, якія выкарыстоўваюць на ўсю катушку нашу беларускую Канстытуцыю, дзе нам гарантавана свабода слова, права выказвацца, дзяліцца інфармацыяй. То бок мы не парушаем Канстытуцыю, а тыя хто затрымліваюць журналістаў, яны з’яўляюцца парушальнікамі гарантый нашай Канстытуцыі.

Ініцыятарамі акцыі выступілі Беларуская асацыяцыя журналістаў ды Міжнародная федэрацыя журналістаў.

IMG_8224

IMG_8219

IMG_8217

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня