Іспанскі суд адклікаў ордэр на арышт лідара Каталоніі Пучдэмона



Іспанскі суд адклікаў ордэр на арышт былога кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона. Палітык знаходзіцца ў Бельгіі, на радзіме яму пагражае крымінальны перасьлед па абвінавачваньні ў арганізацыі бунту ў сувязі з праведзеным 1 кастрычніка рэферэндумам аб незалежнасці Каталоніі.

Былыя міністры каталонскага ўрада па-ранейшаму могуць паўстаць перад судом па абвінавачваннях у сепаратызме і непадпарадкаванні законнаму ўраду, заявіў суддзя Вярхоўнага суда Іспаніі Пабла Ларэна.

Па словах Ларэны, былы кіраўнік каталонскага ўрада Пучдэмон яўна прадэманстраваў намер вярнуцца ў Іспанію перад снежаньскімі выбарамі.

Адхілены ад улады кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон у лістападзе здаўся бельгійскім уладам і быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Улады Іспаніі адхілілі Пучдэмона і яго калег ад улады пасля праведзенага 1 кастрычніка рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі. Рэферэндум не быў прызнаны ні Мадрыдам, ні Бруселем.

bbc.com

Фота REUTERS