Дэпутат хоча абвясціць персонамі нон-грата журналістаў НТВ



Гэтыя словы ў адрас расейскіх журналістаў прагучалі падчас перадачы „Наша жыццё”, якую дзяржаўны тэлеканал АНТ паказаў 4 снежня.

Тэмай абмеркавання было асвятленне Беларусі на расейскім тэлебачанні, у тым ліку на НТВ, дзе Беларусь параўналі з „гуляшчай жонкай”. У адказ на гэта дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк заявіў, што павінна зрэагаваць Міністэрства замежных спраў. МЗС павінна даць ясны і канкрэтны сігнал, што такія людзі павінны стаць персонамі нон-грата, яны не павінны ніколі перасячы мяжы Беларусі, абураўся дэпутат.

Газета “СБ. Беларусь сегодня” адказала прапагандыстам з НТВ карыкатурай.

У перадачы на АНТ таксама бралі ўдзел старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч і лідар „Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.