МАК пажыццёва дыскваліфікаваў экс-міністра спорту Расеі
Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту на паседжанні ў Лазане прыняў рашэнне пра санкцыі ў дачыненні расейскіх спартовых чыноўнікаў і арганізацый, паведамляе прэс-служба камітэту.
Былы міністр спорту Расеі Віталь Мутко і яго намеснік Юрый Нагорных пажыццёва адхілены ад ўсялякага ўдзелу ў Алімпіядах.
Акрамя таго, МАК прыпыніў сяброўства Алімпійскага камітэту Расеі і вывеў з складу сваіх чальцоў прэзідэнта АКР Аляксандра Жукава.
Алімпійскі камітэт Расеі павінен кампенсаваць выдаткі, якія меў МАК ў звязку з расследаваннем выпадкаў ужывання допінгу, сума штрафу склала 15 мільёнаў даляраў.
Кіраўнік аргкамітэту Алімпіяды 2014 года ў Сочы Дзмітрый Чарнышэнка выведзены з каардынацыйнага камітэту зімовай Алімпіяды 2022 года ў Пекіне.
На Гульнях 2018 года ў Пхёнчхане не будзе акрэдытаваны аніводны спартовы функцыянер з Расеі, гаворыцца ў паведамленні МАК.
Беларускае Радыё Рацыя