Генпракуратура Украіны абвясціла Саакашвілі ў вышук



Генпракуратура абвясціла Міхаіла Саакашвілі ў вышук. Пра гэта  hromadske.ua паведаміў спікер Генпракуратуры Андрэй Лысенка

Раней пракуратура заклікала Саакашвілі з’явіцца да следчага раніцай 6 снежня.

Каля 6-й гадзіны раніцы ўкраінская паліцыя здзейсніла спробу штурму намётаў пад Вярхоўнай Радай. У гэтых намётах на ноч заставаліся прыхільнікі лідара партыі „Рух новых сіл” Міхаіла Саакашвілі. Паводле інфармацыі з месца падзеяў, пры сутычках паліцыі з пратэстоўцамі пацярпелі каля 20 чалавек, затрыманы 9 чалавек.  

Пратэстоўцы ўмацоўваюць барыкады і зносяць шыны ў намётавы гарадок.

Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца ў гатэлі „Кіеў” пад аховай.

Генеральны пракурор Юрый Луцэнка заявіў, што ператрусы ў Саакашвілі і яго затрыманне звязаны з падазрэннем, што яго каманду фінансаваў алігарх-уцякач Сяргей Курчэнка.

Нагадаем, 3 снежня ў Кіеве зладзілі шэсце з патрабаваннем «імпічменту прэзідэнта». Арганізаваў марш «Рух новых сіл» Саакашвілі.

30 лістапада стала вядома, што Саакашвілі працягнулі тэрмін законнага знаходжання ва Украіне на тры месяцы.

Фота pravda.com.ua і Reuters