Лявон Тарасэвіч: Без гісторыі не будзе будучыні



Узнагародай імя Ежы Гедройца быў уганараваны беларус з Падляшша, вядомы мастак Лявон Тарасэвіч. Таксама узнагароду атрымаў гісторык з Джорджтаўнскага ўніверсітэта Анджэй Суліма Каміньскі. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў варшаўскім Палацы Красіньскіх.

Гаворыць лаўрыят узнагароды імя Ежы Гедройца, мастак Лявон Тарасэвіч:

– Узнагарода дае такую пэўнасць, што напрацягу гадоў гэта праца ідзе слушным шляхам. Ёсць упэўненасць, што тое што мы зараз робім – Villa Sokrates і я, гэта слушны шлях.

Лявон Тарасэвіч падкрэслівае выключнае значэнне гісторыі ў жыцці грамадства:

– Без гісторыі не будзе будучыні. Прыкладам няхай не будзе Гайнаўка, калі ўнукі маршыруюць, як „выклятыя жаўнеры”, а на тратуары стаяць іх баулі, якія ўратаваліся з пагарэлых вёсак.

У 2001 годзе першым уладальнікам узнагароды стаў гісторык Ежы Клачоўскі, заснавальнік Інстытута Цэнтральна-Усходняй Еўропы. За 17-ць гадоў існавання ўзнагароды, сярод інышых, яе атрымалі Наталля Гарбанеўская, вядомая дысідэнт і паэтка, а таксама, дырэктар „Белсата” Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава