Менскія „Цмокі” выйшлі ў наступны раўнд Кубку ФІБА



Баскетбалісткі менскіх „Цмокаў” 6 снежня правялі заключны матч групавога раўнда Кубку ФІБА. На сваёй пляцоўцы яны прымалі асноўнага канкурэнта – клуб „Альба” з венгерскага гораду Секешфехервар. Для першага месца „Цмокам” была патрэбная вікторыя і менчукі яе дамагліся.

„Цмокі” завалодалі ініцыятывай адразу і дыктавалі свае ўмовы ў гэтай сустрэчы. Цягам паядынку перавага гаспадароў сягала 16 ачкоў. У выніку чаканая перамога – 87:82 (23:16, 19:15, 26:21, 19:30). Найбольш выніковым у складзе „Цмокаў” стаў у гэты дзень стаў шведскі легіянер Крыс Чараповіч – 24 ачкі.

„Цмокі” такім чынам выйшлі ў наступны раўнд Кубку ФІБА.

Беларускае Радыё Рацыя