Пуцін аб’явіў аб удзеле ў выбарах прэзідэнта Расеі ў 2018 годзе



Уладзімір Пуцін будзе балаціравацца на новы прэзідэнцкі тэрмін у 2018 годзе. Аб гэтым расейскі лідар заявіў на сустрэчы з ветэранамі і працаўнікамі аўтазавода ГАЗ.

„Так, я буду балаціравацца на пасаду прэзідэнта Расейскай Федэрацыі”, – заявіў ён.

Раней сёння, на цырымоніі ўручэння прэміі „Дабраволец Расеі – 2017”, Уладзімір Пуцін паабяцаў у бліжэйшы час прыняць рашэнне аб удзеле ў выбарах прэзідэнта РФ у 2018 годзе.

„Гэта заўсёды для любога чалавека вельмі адказнае рашэнне, таму што матывам пры прыняцці рашэння можа быць толькі імкненне палепшыць жыццё людзей у нашай краіне, зрабіць краіну больш магутнай, абароненай, накіраванай у будучыню. А дасягнуць гэтых мэт можна толькі пры адной умове – калі людзі давяраюць і падтрымліваюць”, – сказаў Уладзімір Пуцін.

belta.by