Лябедзька: Разлічваем на маніторынгавую місію ЕНП
Правацэнтрысты спадзяюцца, што еўрадэпутаты ад Еўрапейскай народнай партыі змогуць назіраць за мясцовымі выбарамі ў Беларусі не меньш за пяць дзён, цягам якіх дзейнічае бязвізавы рэжым для замежнікаў.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адзначыў, што важна, каб еўрадэпутаты падтрымалі кандыдатаў, прыехалі ў рэгіёны і не столькі прысутнічалі ў момант галасавання, колькі прыехалі ў акругі, папрысутнічалі на пікетах. Гэта галоўная задача», – кажа палітык.
– Разлічваем на маніторынгавую місію, якую, спадзяемся, накіруе ЕНП. Некалькі еўрапейскіх дэпутатаў прыедуць да нас у Беларусь, і будуць ездзіць па рэгіёнах і глядзець, як адбываецца гэтая выбарчая кампанія.
«Пакуль не атрымалі прозвішчы асоб, якія прыедуць у Беларусь. Калі візавая праблема будзе вырашана, то яны змогуць знаходзіцца ў краіне і больш за 5 дзён. Гэта будзе пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, калі будзе праходзіць агітацыйная кампанія», – паведаміў лідар АГП Анатоль Лябедзька.
У кааліцыю правацэнтрыстаў, нагадаем, акрамя АГП уваходзяць Рух «За Свабоду» і аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя