Пасольства Беларусі ў Ізраілі працягне працу ў Тэль-Авіве



Пасольства Беларусі ў Ізраілі працягне працу ў Тэль-Авіве. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Пытанне пераводу беларускай загранустановы можа разглядацца ва ўвязцы з пошукам узаемапрымальнага рашэння па канчатковым статусе Іерусаліма. Беларусь пацвярджае сваю пазіцыю аб прыхільнасці рашэнням па прынцыпе палесціна-ізраільскага ўрэгулявання, уключаючы статус Іерусаліма.

„Зыходзім з таго, што гэтае пытанне павінна вырашацца ў фармаце прамых перамоваў уцягнутых бакоў, на наяўнай міжнароднай прававой аснове, у поўнай адпаведнасці з дзеючымі рэзалюцыямі Савета Бяспекі ААН і раней заключанымі пагадненнямі”, – дадаў Дзмітрый Мірончык.

Як паведамлялася, Савет Бяспекі ААН правядзе экстранае пасяджэнне па пытанні аб статусе Іерусаліма, які напярэдадні ЗША прызналі сталіцай Ізраіля, сустрэча намечана на 8 снежня.

Рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не падзялілі лідары шэрагу еўрапейскіх краін. Прадстаўнікі арабскіх краін жорстка раскрытыкавалі яго рашэнне. Яны асцерагаюцца, што ініцыятыва ЗША прывядзе да зрыву мірнага працэсу на Блізкім Усходзе. У Турцыі пасля заявы Трампа пачаліся акцыі пратэсту.

belta.by