Спектакль “Свабоднага тэатра” — сярод найлепшых у Нью-Ёрку



Спектакль “Свабоднага тэатра” ўвайшоў у дзясятку найлепшых у Нью-Ёрку па версіі The New York Times. Гучнай навіной падзяліўся ў сваім фэйсбуку мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Халезін.

Давненько Беларусский Свободный театр не баловал вас сенсацией.The New York Times подводит итоги года на своих страниц…

Posted by Nicolai Khalezin on Mittwoch, 6. Dezember 2017

Марыя Алёхіна, злева, удзельніца Pussy Riot, і Кірыл Машэка ў спектаклі «Свабоднага тэатра» «Burning Doors». Фота: Sara Krulwich, The New York Times.

“Свабодны тэатр” — гэта тэатральны праект беларускіх прафесійных акцёраў, рэжысёраў, драматургаў, які ўваходзіць у Еўрапейскую тэатральную канвенцыю. Заснаваны 30 сакавіка 2005 года Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой. У Беларусі тэатр не мае ні сцэны, ні памяшкання, ні дзяржаўнай падтрымкі. “Свабодны тэатр” выступае на лепшых пляцоўках свету. Яго падтрымліваюць выдатныя творцы сучаснасці, сярод якіх Том Стопард. Нобелеўскі лаўрэат Гаральд Пінтэр яшчэ пры жыцці даў тэатру права пастаноўкі ўсіх сваіх п’ес.