“Халоднае крыло Радзімы” – пятая кніга Алеся Бяляцкага
Кніга Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” – своесаблівы працяг кніг “Асвечаныя беларушчынай” ды “Іртутнае срэбра жыцьця” – выданняў, якія былі падрыхтаваныя падчас зняволення аўтара,
“Халоднае Радзімы” (занатоўкі, эсэ, інтэрв’ю) – пятая кніга Алеся Бяляцкага, і трэцяя, з падрыхтаваных падчас зняволення.
Да гэтага ужо пабачылі свет кнігі – літаратуразнаўчая манаграфія «Літаратура і нацыя» (1991), кніга нарысаў і эсэ «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера» (2006), “Асвечаныя беларушчынай” – артыкулы па гісторыі беларускай літаратуры і крытыка (2012), “Іртутнае срэбра жыцця” (2014) – нататкі пра праваабарончую дзейнасць.
Кніга Алеся Бяляцкага мае назву “Халоднае крыло Радзімы”, такую назву абраў аўтар кнігі, падчас зьняволеньня ў Бабруйскай калоніі, і патлумачыў сэнс назвы ў лісце ад 30 сакавіка 2014 года наступным чынам: “Назва шматзначная. Чаму крыло “халоднае” – зразумела. І Радзіма тут выглядае птушкай – зязюляй? чайкай? І зязюляй, бо не глядзіць сваіх дзяцей, і чайкай, бо ў іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя з-падысподу, калі глядзець на яе, і адліваюць на сонцы холадам. І такое крыло пакуль не грэе сваіх птушанятаў, пад якімі можна разумець усіх, хто ходзіць і жыве пад яе крылом”.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя