Новы раўнд перамоваў з Еўразвязам адносна візавага рэжыму



Другі раўнд перамоваў паміж экспертамі Беларусі і Еўразвязу адносна спрашчэння візавага рэжыму адбудзецца напрыканцы лістапада.

Першы раўнд перамоваў праходзіў у Менску ў сярэдзіне чэрвеня. Пасля гэтага ўсе прапановы накіравалі ў Брусэль. На сённяшні дзень беларусы, параўнальна з бліжэйшымі суседзямі — расейцамі і ўкраінцамі, знаходзяцца ў горшых умовах для наведвання краін Еўрапейскага звязу. Калі суседзі плацяць за візу 35 еўра, грамадзяне Беларусі – 60. Беларусь застаецца таксама адзінай з шасці краін праграмы «Усходняе партнёрства», якая дагэтуль не падпісала пагаднення з Еўразвязам аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя