Справа 1927-60 гг. “Як, чым і за што ўзнагароджвалі савецкіх чэкістаў”
Сярод шматлікіх савецкіх міфаў ёсць і такі: “падчас Вялікай Айчыннай вайны дзясяткі тысяч чэкістаў ваявалі за свабоду Радзімы”. У якасці доказаў звычайна прыводзяцца фотаздымкі тых самых чэкістаў – у форме, з партупеямі і абавязкова – з баявымі ардэнамі.
Таварыш лейтэнант НКВД на фоне танка, таварыш капітан Дзяржбяспекі побач са знішчальнікам, таварыш палкоўнік ГБ у баявой рубцы эсмінца. Прытым ордэны і медалі на чэкісцкіх здымках менавіта баявыя: “За адвагу”, “Чырвоная зорка”, “Айчынай Вайны”. Ёсць нават узнагародамі, якія даваліся палкаводцам за ўдалыя баявыя аперацыі, кшталту “ордэн Суворава” ці “ордэн Нахімава”.
Але вайсковыя таленты абсалютнай большасці кагэбэшных ордэнаносцаў выклікаюць вялікі сумнеў.
* * *
Першыя чэкісцкія ўзнагароды з’явіліся яшчэ ў легендарныя часы ВЧК. Ордэн “Чырвонага сцяга” тады давалі адзінкам, і сярод чэкісцкіх узнагародаў пераважаюць грашовыя прэміі. Сустракаюцца і зусім экзатычныя варыянты, кшталту “наградить красными революционными шароварами».
На мяжы дваццатых і трыццатых гадоў самымі папулярнымі ўзнагародамі сталі срэбныя гадзіннікі і партабакі з падаравальнымі надпісамі, прытым і гадзіннікі, і партабакі, напэўна, раней належылі арыштаваным і расстраляным контрэвалюцыянерам.
Узнагароджвалі і ганаровымі граматы і, натуральна, зброяй.
ОГПУ – СССР
Чекисту-бойцу Рубинштейн Н. Л. Коллегия Объединенного Государственного Политического Управления в день десятилетия органов пролетарской диктатуры ВЧК-ОГПУ, отмечая Вашу самоотверженную работу на трудном чекистском посту, направленную на борьбу с врагами первого в мире Пролетарского Государства, постановила наградить Вас почетным боевым оружием «Маузер» с надписью: «За беспощадную борьбу с контреволюцией»
- 12. 1927 г.
г. Москва
Масавыя ўзнагароды ардэнамі пачаліся толькі ў трыццатыя гады. Прытым абсалютная большасць узнагарод давалася за выкрыццё ворагаў народа.
У 1997 годзе ў Цэнтральны Галіновы Архіў СБУ прыйшоў ліст з Менска:
КАМІТЭТ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
- 09. 1997 г.
Служба Безопасности Украины, г. Киев
В связи с созданием новой экспозиции музея КГБ Республики Беларусь и работой по написании истории органов госбезопасности Беларуси просим проверить по Вашим фондам, фондам Госархива и сообщить (а по возможности выслать фотографии, ксерокопии личных документов) имеющиеся сведения (автобиография, послужной список, правительственные награды (…) на Леплевского Израиля Моисеевича, 1894 г. р., уроженца Брест-Литовска, наркома внутренних дел БССР 1934-1936 гг. (…)
Начальник УАО Комитета
Полковник Л. В. Пименов
Шэраговыя грамадзяне Беларусі не маюць магчымасці наведаць гісторыка-дэманстрацыйны цэнтр КГБ Рэспублікі Беларусь і азнаёміцца там, напрыклад, з узнагародным лістом таварыша Леплеўскага, копію якога СБУ пераслала ў КГБ.
Найбольш цікавыя вытрымкі з яго выглядаюць вось так:
НАГРАДНОЙ ЛИСТ
на начальника секретно-политического управления
Леплевского Израиля Моисеевича
Тов. Леплевский является активным участником Октябрьского переворота. В 1918 году, являясь Командиром Отряда, активно участвывал в подавлении эсеровского мятежа в Самарской губерни.
(…)
В 1921 году им ликвидирована повстанческая организация (…).
(…)
В период работы в Одессе было ликвидировано большое количество шпионских сеток (…)
Ликвидация крупнейших дел (…) проведена благодаря исключительной энергии, четкости в оперативном руководстве и непосредственном участии в практической работе со стороны тов. Леплевского (…)
За особо выдающиеся заслуги перед Республикой в деле борьбы с контрреволюцией, шпионажем и вредительством, в народном хозяйстве страны – представить к награждению орденом «Красное знамя».
(…)
Безумоўна, абсалютную большасць спраў, прапісаных ва ўзнагародным лісце, таварыш Леплеўскі і ягоныя падначаленыя элементарна сфальшавалі; фігуранты тых спраў рэабелітаваныя яшчэ ў пяцідзесятыя, пра што ў Цэнтральным Галіновым Архіве СБУ ёсць адпаведныя дакументы.
У 1934-36 гадах Нарком НКВД БССР Леплеўскі лютаваў у Беларусі – прыдумляў змовы, катаваў арыштаваных і адпраўляў на расстрэлы дзясяткі тысяч людзей. За што атрымаў чарговы ордэн.
Праўда, у 1938 годзе ўсе тыя арданы ў Ізраіля Маісеевіча забралі, а самога яго страцілі на падмаскоўным расстрэльным палігоне “Камунарка”, і таму таварыш Леплеўскі не можа фігураваць у якасці героя-чэкіста.
Затое нямала ягоных памагатых шчасліва перажылі і чысткі ў НКВД, і вайну, і памерлі ў якасці ветэранаў-ардэнаносцаў у сямідзесятыя, васьмідзесятыя і нават дзевяностыя.
Вось вытрымкі са ўзнагародных лістоў гэтых герояў.
НАРОДНОМУ КОМИССАРУ ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СССР, ГЕНЕРАЛЬНОМУ КОМИССАРУ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ тов. ЯГОДЕ Г. Г.
Согласно Ваших указаний, направляю список работников Государственной Безопасности, которые особо отличились и принимали активное участие по разгрому контрреволюционных троцкистских организаций (…)
Эта группа работников, начиная с 1934 года, непрерывно участвовала в агентурно-следственной работе по ликвидации троцкистского подполья (…)
Все эти работники – старые чекисты и вполне заслужвают награждением орденами Союза (…)
Ці былі чэкісты на фронце? Безумоўна, былі. Але, чытаючы іх узнагародныя лісты, не варта шукаць там падбітых танкаў, збітых самалётаў ці кідкоў на варожыя амбразуры.
Вось герой Вялікай Айчынай вайны Пётр Андрэеевіч Гладкоў, былы намеснік начальніка НКВД БССР і былы начальнік Упраўлення НКВД па Беластоцкай вобласці. У 1940 годзе за актыўны ўдзел у рэпрэсіях заходніх беларусаў і палякаў ён атрымаў ордэн Леніна. З 1941 па 1945 г. узначальваў Асобы аддзел Карэльскага фронта, каторы, як і іншыя Асобыя аддзелы, тысячамі штампаваў фіктыўныя справы “шпегуноў, панікёраў і дызертыраў”. Вайну скончыў генералам берагавой службы і нават атрымаў “ордэн Нахімава”, які даецца выключна флотаводцам.
Праўда, падчас хрушчоўскай “адлігі” таварыша Гладкова за ўдзел у рэпрэсіях пазбавілі генеральскага звання і выключылі з партыі, але арданы і статус “ветэрана” усё ж пакінулі.
А вось яшчэ адзін герой-чэкіст, Зімін Рыгор Кузьміч, адстаўны палкоўнік КГБ. Пасля вайны быў намеснікам Лаўрэнція Цанавы, выкрываў змовы, змагаўся з беларускімі паўстанцамі, якіх, згодна сталінскай традыцыі, пагэтуль называюць “фашысцкімі недабіткамі” і “бандыцка-нацыяналістычным падполлем”. Як і мае быць за часамі Цанавы, масава фальшаваў следчыя справы. У вайну быў прыкамандыраваны да авіяцыі, дзе і атрымаў процьму баявых узнагародаў.
Таварыш Зімін збіў сотні варожых самалётаў на манер Пакрышкіна ці Кажадуба? Тараніў варожы бамбавоз, як Талалахін?
Чытаем узнагародны ліст:
ЗИМИН ГРИГОРИЙ КОСЬМИЧ
Старший лейтенант государств. Безопасности
Начальник Особого отдела 6-ой ударной авиагруппы
(…)
КРАТКОЕ КОНКРЕТНОЕ ИЗЛОЖЕНИЕ БОЕВОГО ПОДВИГА
Предан делу партии ЛЕНИНА-СТАЛИНА (…) правильно организовывал свою работу в авиаполках и этим способствовал выполнению боевых задач (…) Постоянно держал в курсе о морально-политическом состоянии личного состава (…)
За самоотверженную и хорошую работу тов. Зимин достоин правительственной награды ордена «Красная Звезда»
У КГБ таварыш Зімін служыў ажно да 1960 года на пасадзе начальнік УКГБ Мінска. Праўда, пасля закулісных гульняў у ГБ яго знялі з пасады, пасля чаго чэкіст нечакана выплыў у якасці загадчыка менскай кавярні “Спадарожнік”. Але ж памёр у пашане і ў статусе “героя Вялікай Айчынна”.
Узнагародныя лісты іншых герояў-чэкістаў выглдядаюць, бы памножаныя на ксераксе:
Тов. Комаров во время работы в органах НКВД показал себя как чекист, в совершенстве овладевший оперативно-следственной работой (…) За успешную борьбу за разоблачение изменников Родины Комаров Г. В. заслуживает быть награжденным медалью «За боевые заслуги»
Тов. Александрович Исаак Маркович с борьбе с немецкими оккупантами участвует с начала Отечественной войны и показал себя стойким и мужественным защитником Родины, преданным дела ЛЕНИНА-СТАЛИНА.
Тов. Александрович, возглавляя разведывательное отделение НКВД, добился значительных успехов (…) заслуживает представления к правительственной награде ордена «Красная Звезда»
Находясь на фронте с начала войны, тов. Фукин показал себя, как смелый оперативный работник. Систематически выезжал на передовую линию фронта в действующие части, где личным показом учил молодых чекистов оперативной работе (…) ряд изменников расстреляны перед строем частей и подразделений.
Достоин к представлению к ордену «Красное Знамя»
Між іншым, таварыш Канстанцін Аляксандравіч Фукін вядомы не толькі тым, што загадваў публічна расстрэльваць чырвонаармейцаў, значная частка следчых справаў якіх была, вядома ж, сфальсіфікаваная. Да вайны ён служыў ва Упраўленні НКВД г. Пінска, а потым – Беластока, а пасля вайны ўзначаліў УКНВД па Гомельскай вобласці, дзе пакінуў пасля сябе вельмі нядобрую памяць…
Ці былі сярод чэкістаў людзі, якія атрымлівалі ўзнагароды за рэальныя, а не фіктыўныя подзвігі? Безумоўна, так. Але на агульным тле герояў-выкрывальнікаў, герояў-садыстаў і герояў-расстрэльшчыкаў такіх – абсалютны мізер.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы мы пагаворым пра ўвядзенне ў Польскай Народнай Рэспубліцы ваеннага становішча, а таксама пра тое, як у КГБ СССР пільнавалі “польскае пытанне”.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 13, вопіс 1, адзінкі захавання 408, 409. Пры падрыхтоўцы матэрыяла скарыстаная база дадзеных “Подвиг народа».