Магілёўскі гурт NIZKIZ выступіў у Берасці
Магілёўскі гурт NIZKIZ выступіў у Берасці. Двухгадзінны канцэрт праходзіў на пляцоўцы мясцовага паб-клубу COYOTE, які часта ладзіць беларускамоўныя вечарыны. «Гэта ўжо пяты наш выступ у Берасці», — зазначыў вакаліст калектыву NIZKIZ Аляксандр Ільін:
— Публіка выдатная. У пачатку, вядома, адчувалася нейкая лёгкая сарамлівасць, але потым разагрэліся і падпявалі, як мы любім. Мы вельмі рады, што на нас прыходзіць заўсёды практычна поўны зал. Калі спачатку гэта былі пераважна дзяўчаты, дык цяпер я бачу, што ў Берасці прыйшлі даволі дарослыя людзі, з сівізной у валасах. Хацелі сфатаграфавацца з намі, узяць аўтографы.
Свае планы на бліжэйшую будучыню музыкі пакуль не раскрываюць, аднак паведамляюць, што ў сакавіку адбудзецца вялікая імпрэза з іх удзелам у Менску. Берасцейскі ж канцэрт адбыўся пры падтрымцы прома-суполкі Zała Ćakannia.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя