Кветкі на магілу аўтара «Каранацыі Міндоўга»



Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл наведалі вёску Вецявічы Слонімскага раёна. Там на мясцовых могілках знайшоў свой вечны спачын доктар філалагічных навук, літаратуразнавец, паэт і перакладчык Мікола Арочка (1930-2013). 10 снежня слыннаму слонімцу споўнілася б 87 гадоў з дня нараджэння.

Слонімцы ўсклалі кветкі на магілу Міколы Арочкі, а таксама прыгадалі сустрэчы з ім у Вецявічах, дзе пісьменнік і навуковец пражыў 25 сваіх апошніх гадоў.

Мікола Арочка скончыў Белдзяржуніверсітэт і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, дзе і адпрацаваў шмат гадоў. З-пад яго пяра выйшлі дзесяткі кніг паэзіі, крытыка-літаратуразнаўчых кніг і перакладаў. Ён з’яўляецца аўтарам славутых драматычных паэм “Курганне. Крэва”, “Судны дзень Скарыны” і “Каранацыя Міндоўга”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара