Калядкі і духоўная музыка ў Бельску Падляшскім



Гукі духоўных песень чуліся ў Бельску Падляшскім. На сцэне Бельскага дома культуры ўжо 16-ты раз прайшлі «Вечары царкоўнай музыкі». Перад гледачамі выступалі хоры з Бельшчыны, Гайнаўшчыны ды Сямятыччыны. Сярод выканаўцаў быў прыхадскі хор св. Барбары з Кузавы, што на Гайнаўшчыне. Кажа дырыжорка Барбара Смык:

Мы падрыхтавалі дзве калядкі і тры песні з богаслужэння. У іх можна адчуць дух малітвы, які яднае ўсіх.

Таксама падчас імпрэзы моладзь чытала вершы беларускіх паэтаў на рэлігійную тэматыку, свае творы зачытала і бельская паэтка Жэня Мартынюк. Наступныя канцэрты з серыі 16-х «Вечароў царкоўнай музыкі» пройдуць 17 снежня ў Бельскім доме культуры, пачатак а 17 гадзіне.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: A. Choruży