Бюджэт Беларусі на наступны год плануюць з прафіцытам
Па стане на кастрычнік знешні дзяржаўны доўг Беларусі склаў 13 мільярдаў даляраў і вырас больш чым на 4 працэнты за 9 месяцаў. Даходы ад мытаў на нафтапрадукты з расейскай нафты будуць накіроўваць на пагашэнне знешніх дзяржаўных абавязанняў.
Такім чынам, бюджэт на 2015 год плануецца сфармаваць з прафіцытам, заявіў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.
Ён таксама адзначыў, што аб’ём пошлін залежыць ад прагнозаў цэны на нафту і адпаведна ставак экспартных пошлін. Раней кіраўнік Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова заяўляла аб тым, што ў наступным годзе для пагашэння знешняга дзярждоўгу акрамя нафтавых пошлін Беларусь плануе выкарыстаць незвязаныя знешнія крэдыты.
Беларускае Радыё Рацыя