„Падляшша ў аб’ектыве”
Завяршыўся 13-ы агульнапольскі фотаконкурс „Падляшша ў аб’ектыве імя Віктара Волкава”.
Музейнае аб’яднанне і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы сардэчна запрашаюць усіх канкурсантаў і аматараў фатаграфіі і Падляшша на адкрыццё пасляконкурснай выставы. Тэмай конкурсу было Падляшша, з яго архітэктурай, прыродай, людзьмі, культурнай мазаікай.
Падчас вернісажу будуць аб’яўлены вынікі конкурсу.
Вернісаж адбудзецца 17 снежня 2017 г. у нядзелю а 17-й у Музейным асяродку Беларускай культуры ў Гайнаўцы, вул. 3 Maя 42.
Конкурс праводзіўся пад патранажам маршалка Падляшскага ваяводства і мэра Гайнаўкі.
Беларускае Радыё Рацыя