У Пінску стала на яшчэ адно гістарычнае графіці болей
Вулічны мастак Яўген Сасюра завяршае працу над выглядам былой вуліцы Тадэвуша Касцюшкі. Выява ўпрыгожыць гістарычны цэнтр і будзе нагадваць пра былую веліч горада над Пінай.
Мастак, пры падтрымцы мясцовых уладаў, выбраў фотаздымак 1930-х гадоў, на якім над Пінскам узвышаецца страчаны ў атэістычныя часы касцёл святога Станіслава. Аўтар адзначае, што ён хоча, каб пінчане не забываліся сваю гісторыю:
– Хочацца нагадаць людзям пра страчаныя гістарычныя адметнасці і хвалюючыя гістарычныя падзеі, пра тое, што было. Я ўсё жыццё пражыў у Пінску і мне хочацца аддзячыць родны горад.
Штуршком для стварэння гістарычных графіці ў Пінску стаў агульнаберасцейскі хлебаробчы кірмаш-ярмарак “Дажынкі-2014”.
[Not a valid template]
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара