На Гарадзеншчыне 14 прадстаўнікоў Партыі БНФ ідуць на выбары
Па Гарадзенскай вобласці ў мясцовыя саветы рознага ўзроўнію вылучаюцца 14 сябраў Партыі БНФ. Актывісты партыі збіраюцца вылучацца як у вялікіх гарадах, так і ў маленькіх населеных пунктах, распавядае кіраўнік партыі БНФ па Гарадзеншчыне Вадзім Саранчукоў:
– Палітычная арганізацыя не можа ігнараваць палітычную кампанію. Мы выкарыстоўваем гэтую кампанію як легальны сродак выйсці на вуліцу, дайсці да людзей, бо ў Беларусі гэта сапраўды праблема. На сённяшні дзень 14 чалавек вылучаецца ад партыі БНФ па Гарадзенскай вобласці. Гэта саветы самых розных узроўняў – і Гарадзенскі гарадскі, і раённы, і сельскія саветы. Будзем спрабаваць выкарыстаць гэтую кампанію. Самыя розныя людзі, пачынаючы ад рамеснікаў, заканчваючы індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Гэта прадстаўнікі самых розных слаёў, самых розных прафесій.
Вадзім Саранчукоў канстатуе, што ў гэтых выбарах не адбылося ніякіх змен у выбарчым заканадаўстве, аднак партыя будзе ўдзельнічаць толькі дзеля легальнай працы на вуліцах гарадоў Гарадзеншчыны.
Беларускае Радыё Рацыя