У Польшчы новы прэм’ер-міністр



У Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве прэзідэнт Анджэй Дуда прыняў прысягу ад новага прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага і ягонага ўраду. Сурʼёзных змен ва ўрадзе не адбылося.

Міністры, якія працавалі пад кіраўніцтвам былога прэм’ера, засталіся на сваіх пасадах.  Сама Беата Шыдла застанецца ва ўрадзе, яна заняла пасаду віцэ-прэмʼера Польшчы.

Заўтра прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі выступіць у парламенце, пасля чаго пройдзе галасаванне па вотуму даверу ягонаму ўраду.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота rp.pl