„У чаканні беларускай Ханукі” – рэпартаж Марціна Войны



У гэтым годзе 12 снежня габрэі ўсяго свету, у тым ліку і беларускія, пачынаюць адзначаць тыднёвае свята Хануку. Ханука – гэта тое свята, пра якое чулі амаль усе, але мала хто з неяўрэяў можа растлумачыць, што менавіта ў гэты час святкуецца. Як адзначалі Хануку ў Беларусі? Які быў рытуал, каго запрашалі за стол, якая гучала музыка? Ды чаму ў Беларусі антысемітызм так і не прыжыўся? Пра ўсё гэта распавядзе рэпартаж Марціна Войны, прысвечаны аднаму з самых вясёлых габрэйскіх святаў.